“Імя ў літаратурным жыцці Дзятлаўшчыны: Мікола Грышан” – пад такой назвай прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы падрыхтаванае супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння мясцовага пісьменніка Мікалая Паўлавіча Грышана. Словы віншавання для юбіляра гучалі ад удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралескі”, сяброў, калег і бібліятэчных работнікаў.