Да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, пісьменніка, публіцыста Максіма Багдановіча ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця прайшоў паэтычны зоркапад «І жыве твой радок». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні ДУА “Хвінявіцкі дзіцячы-сад сярэдняя школа”, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жынко Таццяна Віктараўна. У час мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай – прысвячэннем «Певец Беларуси синеглазой». На пачатку мерапрыемства прагучаў раманс “Зорка Венера”, у выкананні славутага баларускага ансамбля “Песняры. Потым удзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй паэта, з яго творчай дзейнасцю. Увесь вечар гучалі вершы паэта. Чыталі вершы Бакшук Юля, Жынко Настасся, Шафар Настасся, Мірашнічэнка Марыя Янаўна, Жынко Таццяна Віктараўна. Ушаноўваючы памяць аб паэце чытачы запалілі памятную свечку – сімвал незгасаючай зоркі паэта.