Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у раённым свяце Дня Перамогі 9 мая. Ладзілася інтэрактыўная патрыятычная пляцоўка “И снова май, салют, цветы и слёзы…”. Падчас працы пляцоўкі жыхарам і гасцям г. Дзятлава была прапанавана фотазона “На связи – Победа”, дзе можна было зрабіць памятнае фота. Кругаварот “В сердцах и книгах память о войне” пазнаёміў наведвальнікаў пляцоўкі з літаратурнымі выданнямі аўтараў, якія расказваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Для малечаў была магчымасць рэалізаваць свае творчыя якасці з размалёўкамі патрыятычнага напрамку.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.