14 снежня аддзел бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваў у чытальнай зале бібліятэкі літаратурна-музычную вечарыну да 80-годдзя з дня нараджэння Яўгена Матвеева “И будет слово земляка звучать над родной стороной”. Была падрыхтавана прэзентацыя пра жыццё і творчасць паэта, выстава “Поэзии вечное пламя». У пачатку мерапрыемства ўсе ушанавалі памяць паэта хвілінай маўчання. Запрошаныя госці, Юргілевіч Леанарда Станіславаўна, Шундрык Георгій Міхайлавіч, Хрышчановіч Вера Ігнацьеўна, Лакіза Раіса Уладзіміраўна, падзяліліся ўспамінамі пра Матвеева, літаратурнае аб’яднанне “Пралескі”, прачыталі вершы, прысвечаныя паэту. Свае вершы прачытала Лідзія Іванаўна Нічыпар, перад слухачамі выступіла Савань Яўгенія Рыгораўна.