27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Халакост – знішчэнне фашыстамі ахвяр нацызму. Гэтымі ахвярамі ў першую чаргу быў яўрэйскі народ. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў бібліятэчны ўрок “Холокост: память и предупреждениеˮ і выставу-рэквіем “Холокост: в памяти и сердце навечно…ˮ з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жахлівымі гістарычнымі фактамі Вялікай Айчыннай вайны, а менавіта з трагедыямі Халакосту: Бабін Яр – на Украіне, Трасцянец – у Беларусі, Асвенцым – у Польшчы, Мінскае гета. Асабліва спыніліся на генацыдзе яўрэйскага народу на Дзятлаўшчыне. Адбыліся прагляды відэа “Пачатак Вялікай Айчыннай вайныˮ, “Халакостˮ, кампазіцыі Аляксандра Разэнбаўма, “Долгая дорога лета. Жертвам геноцида евреев посвящаетсяˮ, відэакліп на песню Мусліма Магамаева “Бухегнвальдскі набатˮ, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ўсіх загінуўшых. Пад вялікім уражаннем пасля мерапрыемства прысутныя дзяліліся сваімі думкамі, сваімі жыццёвымі гісторыямі і расказамі сваіх бацькоў.
Вайна даўно скончылася, а ведаць і памятаць усе незажыўныя раны – шлях да міру і непаўтарэння нацызму.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.