Хмара Сяргей (сапр.Сіняк)

(25.05.1905 – 4.09.1992) 

Нарадзіўся  у мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі. У 1920-я гады член Таварыства беларускай школы (ТБШ) у Рашковічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927г. арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены на 2 гады ў турму. У 1930г. сакратар Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба “Змаганне” ў Пінску, 1931г. – інструктар Галоўнай управы ТБШ у Вільні. У 1937г. стварыў на Дзятлаўшчыне нелегальную літаратурную арганізацыю “Маладая ускалось” ( пазней “Баявая ускалось”). Друкаваў вершы ў часопісе “Калоссе”, “Шлях моладзі”, зборнік “Рунь веснаходу” (Вільнюс, 1928). Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з 1940г. супрацоўнік слонімскай раённай газеты “Вольная праца”. У канцы 1940г. арыштаваны органамі НКУС. У перыяд акупацыі працаваў на мясцовым радыё ў Слоніме, быў галоўным рэдактарам у газеце “Слонімскі кур’ер”. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Мінску (чэрвень 1944г.). З ліпеня у Германіі, дырэктар Беларускага інфамацыйнага бюро ў Берліне, выдавец часопіса “Маланка” і “Мы з-за Буга” (Гамбург). З 1948г. у Таронта (Канада), кіраўнік сектара Рады БНР, рэдактар газеты “Беларускі голас”. У 1950г. заснаваў Беларускую царкву ў Таронта, стварыў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне. Аўтар зборніка вершаў “Жураўліным шляхам” (Вільнюс, 1939г.), кніга “Аб багах Крывіцкіх сказы” (2-е выданне, Таронта, 1986г.). 

Памёр Хмара Сяргей 4 верасня 1992г.

Літаратура:

Хмара Сяргей Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік. – Гродна, 2000. – С.310-311.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.