Да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у рамках абласной акцыі, “Кніга дорыць свята” ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання, прайшло свята дзяцінства “Хай будзе мірным неба над зямлёй, хай вечна дзяцінства звонкае смяецца”. Адкрываючы мерапрыемства бібліятэкар падкрэсліла, што лета – гэта час адпачынку, забаў. Гэта свята прыходзіць калі шумяць зялёныя лясы, спяваюць на ўсе лады птушкі, ярка свеціць сонейка, цвітуць прыгожыя кветкі. Мабыць, менавіта па гэтаму якраз – такі на пачатку лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі – наша надзея на светлую мірную будучыню. А таму мы, дарослыя, павінны прыкладаць усе намаганні, каб у краіне Дзяцінства заўсёды гучаў звонкі смех, панавалі там дабразычлівасць, радасць. Кожны дзень сонечнага лета будзе адкрывацца дзецям, як новая старонка цікавай і яскравай кнігі, а самае галоўнае, што кожны дзень іх будзе вітаць мірнае неба над галавой, з белымі аблачынкамі і каляровай вясёлкай. Таму і мерапрыемствы, з якіх складалася свята былі прысвечаны лету. Быў праведзены конкур загадак, гульнёвая праграма “Як жывеш?”.