1 чэрвеня, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, Вензавецкая сельская бібліятэка сумесна са школай і клубам ладзілі дзіцячае шоў на свежым паветры. Усе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі праявіць свае здольнасці на пляцоўках, такіх як: “Гульні майго дзяцінства”, “Востраў Чыталія на планеце Лета”, “Малюем разам на асфальце”, “Меткі стралок”. Самыя актыўныя ўдзельнікі свята атрымалі магчымасць паскакаць на батуце. Закрыццём мерапрыемства стала шоў мыльных пузыроў. Усе рабяты атрымалі мора пазітыву і весялосці.