26 мая работнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра зносін і інфармацыі наведалі выхаванцаў сярэдняй групы ДУА “Наваельнянскі яслі-сад”. У рамках абласнаго праекта “Гучныя чытанні” (для дзецей ад 4 да 7 гадоў) былі прачытаны казкі “Курачка-працаўніца”, а таксама “Дзікія лебядзі” Ханса Крысціяна Андэрсена. Дзецям вельмі спадабалася чытанні і яны будуць з нецярпеннем чакаць нашай наступнай сустрэчы.