Грыб Мечыслаў Іванавіч
(28.09.1938)
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, ў в.Савічы Дзятлаўскага раёна, беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Заслужаны юрыст Беларусі (1994). У 1992г. прысвоена званне генерал-лейтэнанта міліцыі. Скончыў у Дзятлаве СШ№1, у Львове пажарна-тэхнічнае вучылішча (1959). Працаваў інспектарам міліцыі Бліскага райвыканкама Віцебскай вобласці. З 1962 па 1981гг. служыў у органах унутраных спраў Віцебска і Віцебскай вобласці (скончыў завочна юрфак БДУ ў 1967г.). З 1981г. – начальнік управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. З 1990г. дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 1996гг. – старшыня Вярхоўнага Савета РБ. Пазней нядоўга працаваў адвакатам. Аўтар кніг “Беларусь на шляхах незалежнасці” (1994), “На гістарычных скрыжаваннях”(1996).
Літаратура:
Грыб Мечыслаў Іванавіч, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1997. – Т.5. – С.468-469.
Грыб Мечыслаў Іванавіч, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь // Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995. – С.252.