Груда Эдуард Іосіфавіч
(29.11.1936)
Нарадзіўся ў в.Данілавічы, ў сялянскай сям’і. У 1954г. скончыў Наваельнянскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне матэматыкі фізіка-матэматычнага факультэтата Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў на навуковай рабоце ў лабараторыі дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. Прайшоў творчы шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка інстытута.
У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1966 г. яму прысвоена вучонае званне старшага навуковага супрацоўніка.
У 1973 г. Э.І.Груда абараніў доктарскую дысертацыю.
Спецыяліст у галіне аналітычнай і якаснай тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў, тэорыі ўстойлівасці, тэорыі сістэм Пфаффа, тэорыі ўраўненняў з адхіляючым аргументам, тэорыі перыядычных рашэнняў дыферэнцыяльных сістэм, тэорыі матрычных ураўненняў. Э.І.Груда апублікаваў звыш 120 навуковых работ, падрыхтаваў 7 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук. У 1991 г. яму прысвоена вучонае званне прафесара.
Тв.: О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АН БССР. Сер. фіз.-матэм. навук.-1983.-№2; Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. – 1991. – Т. 27. – № 10.
Літаратура:
Бараноўскі, П.М. Груда Эдуард Іосіфавіч, беларускі матэматык / П.М.Бараноўскі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. – Мн.,1997. – С.340.
Токараў, М.У. Груда Эдуард Іосіфавіч, беларускі матэматык / М.У.Токараў // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.5. – Мн.,1997. – С.452-453.
Груда Эдуард Іосіфавіч // Навукоўцы Дзятлаўшчыны: буклет / Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Г.В.Лашчэўская. – 2005. – Дзятлава. – 4с.