8 мая да Дня Перамогі ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры прайшла хвіліна памяці “Голас народнай бяды”. Настаўніца мясцовай школы Волкава Людміла Іванаўна расказала дзецям аб жудасных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Затым дзеці прачыталі вершы ваеннай тэматыкі. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была падрыхтавана кніжная паліца “Прачытай кнігу пра вайну, стань бліжэй да подзвігу”.