17 жніўня ў ДУА “Казлоўшчынскі яслі-сад” бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармцыі правяла гучныя чытанні “Гэй, маленства, жыва, смела…”, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа. Бібліятэкар расказала пра дзіцячыя гады пісьменнікаў, успаміны ўнукаў Я.Коласа, разглядзелі серыю жывапісных палотнаў У.Сулкоўскага “Радзіма Якуба Коласа”. З задавальненнем слухалі дзеці цікавыя гісторыі пра Я.Купалу. Песняры вельмі любілі дзяцей і сябравалі з імі. Паэты хацелі, каб маленькія сябры раслі працавітымі, паслухмянымі, добра вучыліся, любілі прыроду, сваю радзіму. Аб усім гэтым і чытала вершы бібліятэкар.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.