Эка-факт “Гэтыя дзіўныя насякомыя” ладзіўся ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”. Калі заходзіш у лес, з першага погляду можна і не заўважыць, што вакол поўным ходам ідзе таямнічае для нас жыццё лясных насельнікаў. Але калі добра прыглядзецца, абавязкова ўбачыш, як актыўна розныя казяўкі і жучкі праводзяць свой дзень. Да разраду самых працавітых насякомых адносяцца і рыжыя лясныя мурашы. Якія яны санітары лясоў, лекары, сіноптыкі, даведаліся рабяты на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання «Сцяжынка». Абмяркоўвалі вялікія сем’і мурашоў, іх звычкі, праглядзелі фільм “20 фактаў з жыцця мурашак” пра дзіўны, яркі і разнастайны свет гэтых працаўнікоў.