Чарнобыльская аварыя – гэта катастрофа XX стагоддзя. Нават праз 31 год мы чуем адгалоскі гэтай трагедыі. Чарнобыльская бяда ясна дала зразумець свету, што ядзерная энергія,  якая выйшла з-пад кантролю  не прызнае дзяржаўных межаў. Праблемы бяспечнага выкарыстання энергіі і надзейнага кантролю над ёй,  павінны стаць клопатам ўсяго чалавецтва. Усё далей адыходзяць у гісторыю падзеі чарнобыльскай аварыі, але тэма і сёння застаецца актуальнай для Беларусі. Да гадавіны Чарнобыльскай аварыі аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” падрыхтаваў  урок памяці «Гэта горкае слова – Чарнобыль». У мерапрыемстве прынялі удзел вучні гімназіі № 1 г. Дзятлава.

 Увазе аўдыторыі былі  прадстаўлены:

  • бібліяграфічны агляд “Праз гады Чарнобыльскіх выпрабаванняў”;
  • гадзіна інфармацыі «Сівізна на скронях – Чарнобыль»;
  • прэзентацыя «Чарнобыльская трагедыя»;
  • урыўкі з фільма “Мотыльки”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.