05 мая ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшла літаратурна – музычная кампазіцыя “Гераізму і мужнасці прысвячаецца”. На мерапрыемства была запрошана вязень канцэнтрацыйнага лагера “Азарычы” Ганна Рыгораўна Вільчанка, вучні 7 класа і іх класны кіраўнік Рамуальда Казіміраўна Добыш. Была падрыхтавана кніжная выстава “Нам жыць і помніць”.Ганна Рыгораўна падзялілася сваімі ўспамінамі пра той цяжкі ваенны час, зачытала свае вершы. Вучні і іх класны кіраўнік чыталі вершы паэтаў – франтавікоў К.Крапівы, А.Куляшова, П.Панчанкі, вершы паэтаў, якія не вярнуліся з вайны Я.Бобрыка, З.Астапенкі і вершы сучасных паэтаў М.Мятліцкага, М.Пазнякова, С.Антановіча. Гучалі запісы ваенных песен.
Ніхто не забыты, нішто не забыта – гэтыя словы гавораць аб тым, што мінулае нашай краіны навекі застанецца ў народнай памяці.
