У пачатку верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прыняў удзел у інфармацыйным тыдні “Гаворым і чытаем па-беларуску”. На працягу тыдня, з 11 па 17 верасня бібліятэкары размаўлялі з чытачамі  і калегамі на беларускай мове. Але ж усё такі галоўнай задачай бібліятэкі з’явілася прыцягненне ўвагі да чытання літаратуры на беларускай мове, папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры і культуры.  Пад час тыдня ў аддзеле было праведзена 3 мерапрыемствы:

  • “Топ – 10 лепшых беларускіх кніг” – выстава-агляд;
  • “Твая любімая беларуская кніга” – бліц-апытанне;
  • “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” (да 105-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка) – літаратурна-музыкальная імпрэза.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.