У 2017 годзе святкуецца 25-годдзе з дня выхаду першага нумара часопіса «Гаспадыня”. Гэта сямейны часопіс, які быў заснаваны ў красавіку 1992 года. Чытацкая аўдыторыя – ўсе пласты насельніцтва. Выданне аб’ядноўвае ўвесь спектр праблем, якія хвалююць сем’і маладыя і са стажам, людзей прымудроных вопытам і юных чытачоў. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі 5 красавіка падрыхтаваў бібліяграфічны эцюд “Гаспадыня – сямейны часопіс”. Чытачы змаглі пазнаёміцца з найбольш цікавымі артыкуламі за мінулы год у раздзелах “Сад і агарод», «Рукадзельніцы», «Наш дом», «Здароўе», «Запрашаем да стала», «Сямейны ачаг”, “Барбара», а таксама даведаліся пра гісторыю заснавання часопіса.