Сям’я вельмі важная ў жыцці кожнага чалавека. Шчаслівы той, хто мае моцную, дружную сям’ю. Бо гэта не толькі дом, у які заўсёды хочацца вярнуцца. Гэта яшчэ і клопат, разуменне, падтрымка. Сям’я – гэта не толькі бацькі, дзеці, цёткі, дзяцькі. Гэта бабулі, дзядулі, прабабулі – гэта значыць продкі. Сваімі продкамі трэба ганарыцца і шанаваць святую памяць, каб сувязь з імі не абарвалася ніколі.

22 ліпеня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп” на вечарыну-падарожжа “Гартаючы старонкі свайго радаводу”. Дзеці расказалі пра гісторыю свайго роду. Намалявалі сваё радавое дрэва.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.