2 верасня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла гадзіна гісторыі “Францыск Скарына – вялікі беларус”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Мерапрыемства ладзілася з вучнямі 6 “А” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Гаворка вялася пра жыццёвы лёс і творчую спадчыну Францыска Скарыны.