1 верасня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця, да 500- годдзя беларускага кнігадрукавання была праведзена гістарычна – пазнавальная гадзіна “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”. Да мерапрыемства была арганізавана выстава-панарама “Каля вытокаў кнігі і слова”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка. Маленькія наведвальнікі разам з выхавацелем даведаліся якімі былі першыя кнігі на зямлі. Бібліятэкар расказала пра славутага беларуса, першадрукара Францыска Скарыну, а таксама пра першую кнігу, пазнаёміла з выставай-панарамай“. Напрыканцы дзеці адказалі на пытанні віктарыны.