”Старонкі кніжныя адкрыем, каб дзень сённяшні вымераць днём вайны”. 2 мая ў рамках абласной акцыі да Дня Перамогі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы стартаваў франтавы лекторый “Старонкі кніжныя адкрыем, каб дзень сённяшні вымераць днём вайны”. Падчас выезду бібліятэкі-бібліобуса чытачы вёсак Белякі, Сачыўляны, Явар, Буйкі змаглі пазнаёміцца з фота-выставай “Помнім. Ганарымся”. Таксама біліятэкар прапанавала падборку твораў класікаў літаратуры і сучасных аўтараў. Акцыя будзе працягвацца, і яе ўдзельнікамі стануць жыхары іншых населеных пунктаў нашага раёна.