У Казлоўшчынскай ГПБЦ на абанеменце пачала дзейнічаць летняя выстава “Фарбы дзяцінства”. Конкурс летняга чытання “Летніх кніжак карусель” аб’яўлены для ўсіх жадаючых. Да конкурса падрыхтаваны і выданы буклеты творчых заданняў . Дзецям прапануюцца наступныя заданні : наведаць бібліятэку за лета не менш 5 разоў, прачытаць каля 15 кніг, адрамантаваць 2-3 кнігі, прымаць удзел у гульнях, віктарынах, выканаць заданні і адказаць на пытанні віктарыны, якая прысвечана Году малой Радзімы , разгадаць рэбусы.
Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшло свята дзяцінства “Вось яно якое, наша лета!”. На свята былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы ДУА “Казлоўшчынскі яслі – сад” са сваімі выхавацелямі. Работнікі бібліятэкі павіншавалі дзяцей са святам, правялі гульнёвую праграму. Дзеці адгадвалі загадкі. Напрыканцы дзеці атрымалі салодкія пачастункі і кнігі на памяць аб сустрэчы.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.