06 чэрвеня ў Казлоўшчынскай ГПБЦ, да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай, была праведзена духоўная гутарка “Еўфрасіння Полацкая”. Бібліятэкар расказала пра жыццё Еўфрасінні Полацкай, якая стала першай у гісторыі Беларусі мецэнаткай. Дзякуючы ёй былі створаны першыя школы. Еўфрасіння Полацкая клапацілася аб перапісванні кніг, развіцці дойлідства, пры ёй была пабудавана вядомая царква Спаса ў Полацку. Вядомая асветніца 12 стагоддзя, яна стала першай беларускай жанчынай, пра якую загаварыў увесь свет. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава духоўнай літаратуры “Дарога да храма”. Бібліятэкар зрабіла агляд ля выставы. Мерапрыемства прайшло ў школе для наведвальнікаў летняга лагера “Здаравячок”.