10 жніўня Хвінявіцкая сельская бібліятэка-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця ў дзіцячым садку ладзіла для дашкалят паэтычную гульню “Если вышел на дорогу, ты от скуки не зевай”. Дзеці пазнаёміліся з правіламі дарожнага руху, з дарожнымі знакамі, з пешаходным пераходам. Бібліятэкар прачытала для выхаванцаў артыкул “Правілы дарожнага руху” з кнігі Валянціны Дынько “Дзе хаваецца небяспека, альбо слушныя гісторыі ад бабы Валі”. Напрыканцы дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія ім прапанавала бібліятэкар.