У рамках Года культуры чытачы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі 16 чэрвеня былі запрошаны на паэтычны марафон “Экалогія душы”. На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя пісьменнікі Леанарда Юргілевіч, Лідзія Нічыпар, Вера Хрышчановіч і Георгій Шундрык. Крэйдзіч Святлана Пятроўна ад імя прысутных і наведвальнікаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі выказала вялікую ўдзячнасць знакамітым землякам за цудоўны талент.