21 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі ладзіў вечарыну-падарожжа  “Эх, зімушка-зіма” для членаў аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Зіма – чароўны час для многіх людзей. Нездарма многім паэтам падабалася пісаць пра гэту пару года, з такіх слоў пачала сустрэчу бібліятэкар Святлана Уладзіміраўна Магера. У госці да аматарскага аб’яднання завіталі чароўныя персанажы – Зіма і Сцюжа. Яны праводзілі зімовыя забавы і гульні: каталіся на лыжах, гулялі у хакей, малявалі снегавікоў. На працягу ўсёй сустрэчы гучалі вершы пра зіму.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.