Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта свята адзначаецца ў першы дзень лета. Наперадзе – цудоўная пара летніх канікул. Жукоўшчынская сельская бібліятэка –цэнтр духоўна- мастацкай спадчыны сумесна са школай і сектарам па арганізацыі досуга “Жукоўшчынскі Дом культуры” запрасілі дзяцей на літаратурна – гульнёвае асарці “Дзяцінства- чароўная краіна”. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, гульнях . Пазнаёміліся з кніжнай выставай “Пасябруй з кнігай летам”. Бібліятэкар запрасіла сваіх маленькіх чытачоў прыняць удзел у конкурсе летняга чытання “Правядзі лета з кнігай”.