Дзятлаўская зямля… Яна непаўторная сваёй гісторыяй, сваімі традыцыямі, народнай творчасцю, памятнымі мясцінамі, людзьмі цікавымі і таленавітымі. Гістарычны экскурс “Дзятлаўскаму раёну – 75” прайшоў у Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы ў гонар 75-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Дзеці з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з гісторыяй утварэння Дзятлаўскага раёна і яго таленавітымі жыхарамі.
Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка для сваіх карыстальнікаў прадставіла кніжную выставу “Зямля мая – любоў мая” на якой прадстаўлены матэрыялы аб утварэнні Дзятлаўскага раёна.