Тыдзень дзіцячай кнігі – свята чытаючых хлопчыкаў і дзяўчынак, свята дзяцінства, свята для пісьменнікаў і бібліятэкараў. Свята дапытлівых дзяцей і дарослых, закаханых у кнігу, свята вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў, сустрэч з пісьменнікамі. Не засталася ў старонцы і Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання, у якой 24 сакавіка адбылося  адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “Дзверы ціха адчыні, кнігу ў госці запрасі”. Гэта свята прысвячалася кнізе, бо менавіта кніга суправаджае чалавека ўсё жыццё, па кнігах ён вучыцца, з кнігай адпачывае ў вольную хвіліну. У кожнага ёсць любімы пісьменнік і любімая кніга, якую хочацца чытаць і перачытваць, запомніць запаўшыя ў душу радкі. Дзеці расказалі пра свае любімыя кнігі, чыталі прыказкі і прымаўкі пра кнігу і чытанне, правялі гульню “Што любіць кніга”. “Ходзіць казка па зямлі” літаратурны сундучок сабраў аматараў казак. Дзеці адгадвалі загадкі пра літаратурных герояў, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.