1 верасня Дзятлаўскую цэнтральную раённую бібліятэку наведалі старшакласнікі школ №1 і №3 горада Дзятлава. Стала традыцыяй у першыя вераснёўскія дні сустракацца ў бібліятэцы з новымі чытачамі. Напачатку сутрэчы прайшла экскурсія па залах бібліятэкі. Дзень ведаў  у бібліятэцы быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чытачы прынялі ўдзел у мерапрыемствах:  урок мужнасці  “Экзамен на бессмертие”, відэакруіз “Імёнамі герояў названы вуліцы горада”, хвіліна аматараў жывога чытання “Вайна на Гродзеншчыне. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемстваў праглядзелі буктрэйлер,падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу па кнізе Джона Бойла “Хлопчык у паласатай піжаме”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.