3 мая  ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі праводзіўся Дзень інфармацыі “Дзень ваеннай кнігі”, прысвечаны Дню Перамогі. Мерапрыемства было падрыхтавана для 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлава”, асновай якога стаў аповед пра галоўныя бітвы і перамогі савецкіх салдат, аб іх мужнасці і гераізме. Дзень ваеннай кнігі складаўся з наступных мерапрыемстваў: выстава-знаёмства “Вайна. Перамога. Памяць”; агляд літаратуры “Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”; кінагадзіна “Ганьба чалавецтва – вайна”. Для чытачоў бібліобуса ў гэты дзень  ладзілася выстава і агляд літаратуры.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.