17 сакавіка на базе Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў “Супрацоўніцтва бібліятэк з праваслаўнай царквой: эталон духоўнай культуры”. У фае бібліятэкі ў рамках арт – прасторы была аформлена экспазіцыя прысвечаная тэме праваслаўя. Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыйным у ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. У 2016 годзе Дзень праваслаўнай кнігі прысвечаны свяціцелю Луку, архіепіскапу Сімферопальскаму і Крымскаму. Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Святитель и исповедник Лука Крымский”. Свяціцель Лука з’яўляецца адным з самых яскравых святых новага часу. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй з выкарыстаннем відэаматэрыялаў. Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі пратаіярэй Мікалай Пінчук. Загадчык Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі Губко Кацярына Аляксандраўна правяла агляд праваслаўных кніг “Жывая крыніца праваслаўнай кнігі”.