Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята нашай дзяржавы. Адзначаецца штогод 3 ліпеня. Таму да гэтага свята была прымяркавана акцыя – віншаванне. Бібліятэкары ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” павіншавалі жыхароў горада Дзятлава, якія вызвалялі нашу дзяржаву ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і жылі ў той час. У гэты дзень прымалі віншаванні: Вянско Алена Яфімаўна –вязніца Вялікай Айчыннай вайны, Капковіч Яўгенія Майсееўна –вязніца Вялікай Айчыннай вайны, Лях Аляксандр Юльянавіч – ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.