29 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы да Тыдня дзіцячай кнігі прайшла літаратурная вандроўка прысвечаная беларускай кнізе, пад назвай “Пачытай са мной па-беларуску”. Удзельнікі мерапрыемства – дзеці 2-3 класаў пазнаёміліся з кніжнай паліцай “Дзень добры, беларуская кніга”, на якой былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры, чыталі вершы, апавяданні, адгадвалі загадкі.