Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – класік беларускай літаратуры, паэт, драматург, асветнік, шчодра адораны ад прыроды чалавек. Таленты яго былі шматгранныя – ён ставіў спектаклі, дзе быў сам рэжысёрам, акцёрам, музыкантам, добра танчыў і спяваў. Яго творчасць аказала вялікае ўздзеянне на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і сцэнічнага мастацтва. У рамках бібліятэчнага праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы”, да 210-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ўвазе аўдыторыі была прадстаўлена выстава і праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры пісьменніка “Дудар беларускі”. Мерапрыемства было падрыхтавана для чытачоў раённай бібліятэкі і бібліобуса.