Да 210 – годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча, 3 лютага ў Раклевічскай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры прайшла віктарына пад назвай “Дудар беларускі”. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццевым і творчым шляхам класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, асветніка В. Дуніна-Марцінкевіча, які быў шчодра адораны ад прыроды чалавек. Таленты яго былі шматгранныя – ён ставіў спектаклі, дзе сам быў рэжысёрам, акцёрам, музыкантам, добра танцаваў і спяваў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча аказала магутнае ўздзеянне на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, вызначыла яе дэмакратычны характар, увагу да жыцця простага люду.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.