У Войневіцкай сельскай бібліятэцы-клуб 25 сакавіка стартаваў Тыдзень дзіцячай кнігі. Адкрыццё Тыдня пачалося святам кнігі “Добры дзень, любімая кніга”. Вядучая пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, правяла з дзецьмі віктарыну “Ці ведаеце вы казкі?”. На свята завітаў пачтальён Печкін з святочнымі тэлеграмамі, таксама свята наведала Каралева Кніга, з ёй дзеці адгадвалі літаратурных герояў, якія жывуць у царстве Каралевы Кнігі. Напрыканцы свята Каралева Кніга павіншавала ўсіх са святам і пачаставала салодкімі падарункамі.