28 красавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” ладзілася відэавіктарына “Добром встречайте птичьи стаи”. Затым пагаварылі аб тым, калі прылятаюць птушкі з выраю, дзе размяшчаюцца іх гнёзды, якую карысць яны прыносяць прыродзе і жыццю чалавека. Хлопчыкі расказалі, як яны з бацькамі рабілі шпакоўні. Была падрыхтавана кніжная выстава “Птушкі нашых лясоў”.