1 чэрвеня ў бібліятэцы і ў бібліятэчным двары звінелі смех і дзіцячыя галасы. І гэта – не выпадкова. Адбылося адкрыццё інтэрактыўнай пляцоўкі “Летняя книжная Вселенная детства”. Ладзілася свята дзяцінства “Детству солнце подарить”, прысвечанае Дню абароны дзяцей. У бібліятэку завіталі наведвальнікі летняга аздараўленчага летніка “Эрудыт” ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”, дырэктар Быстрыцкая Любоў Анатольеўна. Спачатку дзеці наведалі бібліятэку, дзе пазнаёміліся з летней выставай-запрашэннем “90 дней лета – вокруг света” і зрабілі памятнае фота каля летней прыгодніцкай фотазоны “Время читать”. Жадаючыя запісаліся ў бібліятэку і ўзялі дамоў цікавую кнігу. У бібліятэчным двары дзяцей чакалі гульні, конкурс-віктарына, мяшочак летніх загадак, віктарына-жарт “Абʼяваʼ і інш. Разам з бібліятэкарам Інгай Лаўрэнюк дзеці спявалі песню “Алые паруса”. Наведвальнікі пляцоўкі гулялі ў шашкі на інтэрактыўнай дошцы. Кожны мог сабе выбраць гульню па інтарэсу.