Да дня праваслаўнай кнігі бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі – клуб ладзіла гадзіну мудрага чытання “Дарогаю дабра” з дзеткамі дзіцячага садка. Бібліятэкар чытала дзецям кнігі Алены Якімавай “Мяў-мяў, просім вас: не прайдзіце каля нас”, Таццяны Дашкевіч “Пра добрую пчолку”, разважалі аб добрых учынках, міласэрнасці, павазе да старэйшых. Для чытачоў бібліятэкі была арганізавана выстава “Духоўнае святло чалавека”.