У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшло першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Патрыёт” і прысвячалася Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў.  Да  ўрока мужнасці “Дарогамі Афганістана” была падрыхтавана кніжная выстава “Памяць і боль Афганістана”. На выставе  былі прадстаўлены кнігі М.Чаргінца, А.Праханава, Г.Бачарова,  партрэты воінаў – інтэрнацыяналістаў. Размова вялася пра нашых землякоў – воінаў – інтэрнацыяналістаў Дзмітрыя Лазовіка, Аляксандра Шылава, Дзмітрыя Грыба, Аляксандра Туровіча. Была паказана прэзентацыя “Афганистан болит в моей душе”. Вядучыя зачыталі вершы са зборніка “Когда поют солдаты”, гучалі запісы аўтарскіх песен воінаў – афганцаў.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.