17 сакавіка ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў Казлоўшчынскай ГПБц адбылася сустрэча вучняў 6-х класаў з настаяцелем Храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам. Спачатку бібліятэкары расказалі пра Хрысціцеля Русі князя Уладзіміра, паказалі фільм “О кончине князя Владимира”, відэакліп “Русь православная”, відэа “Молитва ангелу хранителю”. Пратаіярэй Георгій расказаў пра значэнне праваслаўнай кнігі ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёміў дзяцей з зараджэннем праваслаўя на Русі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Дарога да храма” і праведзены агляд літаратуры.


от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.