З 07 па 14 ліпеня 2016 года ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшла раённая акцыя “Дадзім піву перадышку возьмем ў рукі сок і кніжку”. Мэта акцыі: з дапамогай кнігі і чытання арыентаваць падлеткаў і моладзь на самастойнае асэнсаванне, самавыхаванне, выпрацоўку маральных каштоўнасцяў, ідэалаў і навыкаў культуры здаровага ладу жыцця. У рамках акцыі ў бібліятэках былі арганізаваны выстаўкі літаратуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы алкагалізма. Сярод карыстальнікаў бібліятэк былі распаўсюджаны інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі алкагалізма. Прайшлі такія мерапрыемствы як: гутаркі “Джульетта с пивом”, “Возраст риска”, “Пивной алкоголизм”, “Мифы о пиве” (аддзел абслугоўвання і інфармацыі), “Супраць піва” (Казлоўшчынская ГПБЦ).