17 лістапада ў чытальнай зале Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з пісьменнікам Юрыем Аркадзьевічам Татарынавым. Ён з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь з 2005 года, заснавальнікам чатырох кніжных серый: “Беларусь историческая”, “О любви”, “Города Беларуси”, “Книга для занимательного чтения на каждый день”. Ю.Татарынаў Лаўрэат Рэспубліканскага  літаратурнага конкурсу “Лепшыя творы 2013”. За кнігу “Роковая страсть короля Миндовга” ўзнагароджаны медалём за вялікі ўклад у развіццё літаратуры. Юрый Татарынаў прадставіў аўдыторыі свае кнігі, расказаў пра гісторыю іх стварэння, змест. Чытачы змаглі набыць кнігі з аўтографам аўтара.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.