Для дзяцей-інвалідаў ў чытальнай зале раённай бібліятэкі 16 лютага ладзілася кніжная самабранка “Чытанне для добрага настрою”. Улічваючы асаблівасці дзяцей, мерапрыемства праводзілася ў гульнёва-пазнавальнай форме – маленькіх дзяўчынак і хлопчыкаў пазнаёмілі з цікавымі кнігамі, далі магчымасць пагартаць і пагуляцца з імі, у перапынках для дзяцей былі падрыхтаваны гульні з кеглямі, кольцамі і шышкамі.