У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” аддзел абслугоўвання і інфармацыі сумесна з работнікамі дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2” г. Дзятлава правялі гучныя чытанні “Чытаем Я.Купалу і Я.Коласа разам”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык ДЦРД №2 Ус Святлана Васільеўна, яе намеснік Янушкевіч Марына Іванаўна і выхавацелі ўстановы. Былі прачытаны вершы Я.Купалы “Мая навука”, “Усход сонца”, “Летам”; Я.Коласа – “Песня аб вясне”, “Хлопчык і лётчык”, “Ручэй” і многія іншыя.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.