13 красавіка ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі правяла мерапремства прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Удзельнікамі сталі вучні 8 “Б” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа” разам з класным кіраўніком Грыцевічам Аляксандрам Сяргеевічам, які зачытаў байку “Дзівак – наватар”. Таксама да чытання была запрошана старшыня сельскага выканаўчага камітэта Кунахавец Ірына Іванаўна, якая прачытала аудыторыі верш “Крапіва”. Дзеці і работнікі бібліятэкі зачытвалі вершы і байкі Кандрата Крапівы, якія ім спадабаліся: “Дыпламаваны баран”, “Дзед і баба” і  і іншыя. Напрыканцы ўсе па чарзе паспрабавалі гучна чытаць байку Кандрата Крапівы “Мурашка і Жук”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.