У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання 03 мая прайшло мерапрыемства прымеркаванае да святкавання Дня Перамогі. На мерапрыемства быў запрошаны сын ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марчука Віктара Уладзіміравіча палкоўнік у адстаўцы Марчук Мікалай Віктаравіч. Мікалай Віктаравіч расказаў пра баявы шлях свайго бацькі. Далей былі зачытаны ўрыўкі з твора В.Быкава “Жураўліны крык”, С.Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”, вершы П.Панчанкі, М.Танка, П.Броўкі.