20 красавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася абласная акцыя “Чытаем Францыска Скарыну разам”. На мерапрыемстве, якое было таксама прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання, прысутнічалі вучні 6 “А” класа ДУА “Наваельнянская СШ”. Работнікі бібліятэкі ўспомнілі жыццёвыя падзеі Францыска Скарыны, яго надрукаваныя кнігі. Дзеці чыталі ўрывак з прадмовы да Бібліі выдадзенай у 1517 годзе ў Празе, а таксама чыталі ўрывак з прадмовы да “Кнігі Юдзіф”. Напрыканцы нашай сустрэчы мы ўсе разам па чарзе прачыталі верш “Скарына”, які напісала Ларыса Геніюш.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.